Імпарт і экспарт
У Guru Maps можна лёгка перадаваць GPS-трэкі, меткі, маршруты і нават асобныя наборы картаграфічных даных, каб наладжваць карты пад свае патрэбы.
Імпарт GPS-файлаў
У Guru Maps можна імпартаваць і паказваць на карце знешнія даныя ў наступных фарматах:
.gpx, .kml, .kmz, .tcx, .wpt, .plt, .geojson.
Guru Maps не падтрымлівае тэгі палігонаў у GPS-файлах. Каб усе даныя карэктна паказваліся на карце, раім пераўтварыць такі файл у фармат GeoJSON.
Як імпартаваць файл
- Знайдзіце патрэбны GPS-файл на прыладзе — напрыклад, у праграме «Файлы» на iOS або ў файлавым менеджары на Android.
- Выберыце файл і націсніце кнопку «Падзяліцца»
.
- У меню выберыце Guru Maps для адкрыцця файла або націсніце «Адправіць у Guru Maps». Пачнецца імпарт.
Калі GPS-файл змяшчае некалькі папак, Guru Maps прапануе два спосабы іх імпарту:
- Захаваць некалькі калекцый — пачатковая структура папак захаваецца, а кожная папка стане асобнай калекцыяй у Guru Maps.
- Захаваць у адну калекцыю — усе папкі з файла будуць аб'яднаны ў адну калекцыю. Гэта спрашчае ўпарадкаванне даных і навігацыю па іх.
Экспарт GPS-файлаў
Геаданыя маршрутаў, меткі, трэкі і цэлыя калекцыі можна экспартаваць з Guru Maps у файлы KML, GPX або GeoJSON некалькімі спосабамі.
1. Захаваць як файл
Каб захаваць геаданыя Guru Maps або перадаць іх у іншую праграму на прыладзе:
- Націсніце значок
унізе экрана са звесткамі:
- Выберыце «Экспартаваць як…», каб адкрыць спіс даступных фарматаў:
- Выберыце патрэбны фармат: GPX, KML або GeoJSON.
- Выберыце праграму, у якую трэба перадаць даныя, або захавайце файл у праграме «Файлы»:
2. Падзяліцца спасылкай
Каб іншыя маглі паглядзець вашы геаданыя на карце ў браўзеры:
- Адкрыйце экран са звесткамі і націсніце значок
.
- Выберыце «Падзяліцца спасылкай». Guru Maps створыць спасылку наступнага выгляду:
https://shared.gurumaps.app/75811b91-666c-43e3-be5a-97a465c4481b.html
На гэтай старонцы таксама можна спампаваць копію даных у фармаце KML, GPX або GeoJSON.